Я хачу дадому
Фатаграфіі, прадстаўленыя ў альбоме, з’яўляюцца часткай выставы-досведу пад назвай «Я хачу дадому», якую ў кастрычніку 2022 г. зладзіла ў Варшаве група мастакоў «Heartbreaking Performance».
Гэтая выстава была прысвечана сталіцы Беларусі - Менску. Зараз фатографы, якія прадстаўляюць свае працы на выставе, знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Гледзячы на фатаграфіі, можна перанесціся ў Менск, які застаўся ў іх памяці. Мастакі хочуць дадому, але не могуць вярнуцца. Яны і сёння чуюць гукі роднага горада, адчуваюць яго водары, якія выклікаюць цёплыя ўспаміны. Многія з іх, заплюшчыўшы вочы, бачаць родныя мясціны і не ведаюць, чым суцішыць боль тугі па іх. Мы спадзяемся, што вы таксама адчуеце сябе агорнутымі цёплай прасторай іх успамінаў. Прэзентуем Менск - горад, у які хочацца вяртацца, у які абавязкова вернемся, Менск, дзе бяспечна і ўтульна.
Месца выдання: Польшча
Год выдання: 2023
Старонак: 76
ISBN: 978-83-963661-5-3
115zl
Камера #18 (Беларуская)
Чытаць онлайн
9 жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, пераможцам якіх быў абвешчаны дзейны прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка. Многія грамадзяне Беларусі палічылі гэтыя выбары сфальсіфікаванымі. Пачаліся шматтысячныя вулічныя пратэсты. Дзяржава адказала арыштамі і рэпрэсіямі. Турмы былі перапоўненыя. У адзінаццаціметровай камеры #18 мінскай следчай турмы на вуліцы Акрэсціна амаль тыдзень без ежы, вады, лекаў, адзення, сродкаў гігіены і амаль без паветра былі зняволеныя 36 жанчын. Пасля вызвалення нам удалося пагаварыць з адзінаццаццю з іх. Аб іх наша гісторыя.
Месца выданьня: Варшава
Год выдання: 2024
Страніц: 112
ISBN: 978-83-969257-3-2
80zl
Вечны каляндар "Кожны дзень"
«Кожны дзень»
Назва, пад якой хаваюцца 366 цікавінак беларускай гісторыі.
Штрыхі да партрэтаў людзей, якія пакінулі нам шыкоўную духоўную спадчыну.
Падзеі, якія змянілі беларусаў.
Гэты каляндар выдала ініцыятыва ВyProsvet.
Два гады яе сябры аб’ядноўваюць увесь беларускі самвыд:
ствараюць, друкуюць і распаўсюджваюць газеты і ўлёткі ў Беларусі, публікуюць анонсы выданняў іншых рэдакцый у тэлеграм-канале.
Маючы падтрымаць беларускую культуру ў выгнанні, сябры ВyProsvet пачалі выдаваць кнігі пра беларусаў ды іх шматпакутную, але непаўторную гісторыю.
Прысвячаецца беларусам. Тым, хто не дома,
хто зняволены за новую Беларусь,
каго, на жаль, больш няма з намі, кожнаму…
Мастачка: Наталка
Аўтарка тэкстаў: Таццяна
Карэктура: Наста, Адэля Бяловіч
Год выдання: 2024
Колькасць старонак: 368
140zl
Kaliandar 2025 ❀ Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami
Беларускі культурны код: Створана жанчынамі - праект на лацінцы пра выдатных жанчын беларускай гісторыі
Мастачка: @haku_na_ta_ta
Тэкст: @Emilka_Plater
Месца выдання: Польшча
Год выдання: 2024
Старонак: 14
Памеры: A3
50zl
Да Каляд і Новага года
УсеПагонька
УсеГульні і пазлы
УсеКалендары
УсеДзіцячае
УсеГісторыя / дакументальнае
УсеФэнтэзі
УсеРаманы і аповесці
УсеАльбомы
УсеАпавяданні
УсеТрадыцыя
УсеВершы
УсеНавуковае
УсеПаштоўкi i налепкi
Усе"Вольныя паштоўкі"
УсеТорбы
УсеBielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami ❀ Natatniki
УсеІншае
УсеШтотыднёвы самвыдат
Беларускі Час №73
01 чэрвеня 2024
- Нядаўна быў прыняты закон па пытаннях прадпрымальніцтва. Як і планавалася, чыноўнікі «пачысцяць» спіс відаў дзейнасці для ІП. Тыя, хто не патрапіць у пералік, або зачыняцца, або павінны зарэгістравацца як юрыдычныя асобы.
- У Беларусі тэма Халакосту з прыходам Лукашэнкі негалосна зрабілася забароненаю. Ці толькі немцы адказныя за генацыд 6 мільёнаў габрэяў? Чаму і як адбываецца падмена гістарычнай нацыянальнай памяці беларусаў пра гэтую трагедыю?
Голос Беларуси №58
11 траўня 2024
- Геннадий Коршунов: «Прошлогоднее плато репрессий разрушилось»
- «Красные линии» для вступления в войну в Украине
- Что известно о тюрьме, где держат Сергея Тихановского и Игоря Олиневича
- Сколько предпринимателей может «умереть»?