




Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы - Алег Грузьдзіловіч
Беларус, журналіст „Радыё Свабода” Алег Грузьдзіловіч нарадзіўся ў Маладэчне ў 1958 годзе, школу закончыў у Берасьці, навучаўся на журналіста ва ўнівэрсытэце ў Менску, дзе і працаваў у розных мэдыя, пакуль у сьнежні 2021 году ня быў арыштаваны за тое, што асьвятляў пратэсты. Не прызнаў віны і быў асуджаны на 1,5 году зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калёніі пад Магілёвам. Вершы і малюнкі пра арыштанта дзядзю Віцю, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, Алег Грузьдзіловіч напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю праз цэнзуру. Пашанцавала з аказіяй перадаць „Прыгоды дзядзі Віці” з магілёўскага СІЗА. Пазьней у калёніі ўсе лісты і рукапісы аўтара былі зьнішчаныя. Тэкст пра Валадарку аўтар падрыхтаваў у Вільні, дзе жыве зь верасьня 2022 году.
Выдавецтва: Kamunikat
Год выдання: 2024
Колькасць старонак: 91
63zl

Каток-пестунок