

Прэс-фота Беларусі
У гэтым альбоме вы знойдзеце працы пераможцаў трэцяга конкурсу «Прэс-фота Беларусі». Мы атрымалі больш як 2500 конкурсных здымкаў за 2011 год ад 90 айчынных фотажурналістаў, супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных медыяў. Фатаграфіі ацэньваліся ў 8-мі намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Штодзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода» і «Народныя традыцыі». Конкурс прэс-фатаграфіі паўстаў у 2009 годзе. Арганізатарамі выступілі прафесійныя беларускія фотарэпарцёры. За тры гады існавання конкурсу здымкі нашых пераможцаў дэманстраваліся ў Мінску, Гродне, Брэсце, а таксама за мяжой - у Маскве, Кіеве, Львове, Кракаве, Варшаве ды іншых гарадах. Летась у дадатак да асноўнага мы распачалі яшчэ і конкурс мультымедыя. Яго вынікі можна пабачыць на нашым сайце ў раздзеле «Пераможцы».