






Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году. Захаваная спадчына
Дыхтоўны альбом адкрывае чытацтву ўнікальную калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне. У ёй прадстаўленыя выявы з арыгінальнага альбома экспэдыцыі 1928 г., які захоўваецца ў Бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Унікальныя фотаздымкі з узорамі сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касьцюму, ткацтва і прадметаў побыту адлюстроўваюць багатую і самабытную культуру паўднёвых рэгіёнаў Беларусі.
Альбом будзе цікавы шырокаму колу аматараў беларускай традыцыйнай культуры, а таксама мае навуковую і практычную каштоўнасьць для этнографаў, мастацтвазнаўцаў, культуролягаў, гісторыкаў навукі, музэйных супрацоўнікаў.
Укладальніца, аўтарка тэксту і каментарыяў: Вольга Лабачэўская
Выдавецтва: Skaryna Press
Год выдання: 2024
Колькасць старонак: 255
85zl

Каток-пестунок