


Вядзьмар. Меч Наканавання - Анджэй Сапкоўскі
У «Мячы наканавання», другой кнізе вядзьмарскага цыкла Анджэя Сапкоўскага, Геральт з Рывіі не толькі сутыкнецца з новымі выклікамі і новымі пачварамі, але і выпрабуе на жыццяздольнасць маральныя прынцыпы ведзьмара і чалавека. Ці існуе мяжа магчымага?
Ад каго патрабуецца крыху ахвярнасці? Ці варта кпіць з наканавання, пакуль яно не кпіць з цябе? Як заўсёды ў Сапкоўскага, у канцы ўсё аказваецца трошкі не тым, чым падавалася спачатку. Падарожжа працягваецца…
Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.
Пераклад з польскай мовы лаўрэата Прэміі Карласа Шэрмана Кацярыны Маціеўскай.
Выдавецтва: Янушкевіч
Год выдання: 2024
Колькасць старонак: 411