Купальскі вянок — Эдзіта Бранцэвіч (+размалёўка-дадатак)





Купальскі вянок — Эдзіта Бранцэвіч (+размалёўка-дадатак)
У гэтай кнізе чароўных казак, мой дарагі дружа, ты разам з беларускай дзяўчынай Анэляй трапіш у тыя даўнія і таямнічыя часы, каб зазірнуць у сусвет душы сваіх продкаў, адчуць сілу і прыгажосць зямлі, на якой жывуць беларусы.
Пасля кожнай казкі цябе чакаюць цікавыя каліграфічныя заданні, якія дапамогуць выпрацаваць не толькі пэўныя якасці і ўменні, але і самому далучыцца да таямнічых сакрэтаў народнай магіі.
Усе заданні змешчаны ў дадатку размалёўцы, з якой будзе цікава і проста працаваць кожнаму дзіцяці.
Выдавецтва: Tsymberau
Год выдання: 2023