Беларусь у XXI стагоддзі паміж дыктатурай і дэмакратыяй
Калектыўная манаграфія “Беларусь у ХХІ стагоддзі: паміж дыктатурай і дэмакратыяй” выйшла ў 2023 г. па-ангельску ў Лондане. Гэтая кніга прэтэндуе на ўсёабдымны агляд нядаўніх падзей у Беларусі. Яе аўтары даследуюць, чаму і як народ узняўся дзеля ідэі, што Беларусь мае змяніцца. Паказана, як стары рэжым, прагны захаваць савецкую спадчыну, неахвочы да рэформ і марудлівы ў змаганні з пандэміяй COVID-19, на фоне пагаршэння эканамічных умоў сутыкнуўся з ростам грамадскай мабілізацыі — і вертыкальнай (знізу ўгору), і гарызантальнай. Удзельнікі гэтага руху патрабавалі трансфармацыі адносін паміж дзяржавай і грамадствам, выпрацоўваючы новае разуменне беларускай народнай суб’ектнасці.
У кнізе абмалёўваецца ход нядаўніх падзей. Аўтары, узважваючы, наколькі цяперашнія вымогі перамен укаранёныя ў грамадстве і наколькі яны перспектыўныя, падрабязна апісваюць розныя аспекты грамадскай мабілізацыі. Агулам кніга даводзіць: хоць стары рэжым і трывае, беларускі соцыум змяніўся фундаментальным чынам, а гэта жывіць спадзяванні, што перамены ўрэшце адбудуцца.
* * *
Заклікаю чытаць гэтую кнігу не проста як навуковы трактат — рэкамендую знаёміцца з ёй праз асабістую прызму. Многія аўтары і рэспандэнты, у якіх браліся інтэрв’ю для кнігі, вымушаны былі пакінуць краіну. Многія не ў змозе вярнуцца дахаты, некаторыя былі арыштаваны. У дадатак да сваёй навуковай дзейнасці яны могуць падзяліцца і дэталямі асабістай біяграфіі. За апошнія два гады я атрымала вялікі ўрок: «народнаясуб’ектнасць» […] фармуецца з тысяч гэткіх маленькіх чалавечых гісторый. Наш абавязак — захаваць іх, разважаць пра іх і будаваць на іх нашу тоеснасць, і кніга менавіта ў гэтым нам дапамагае. — Святлана Ціханоўская
Выдавецтва: Scaryna Press
Год выдання: 2024
Старонак: 246
Укладальніцы:
Алена Карасцялёва — прафесарка палітычнай навукі і глабальнага ўстойлівага развіцця, дырэктарка Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця (Institute for Global Sustainable Development — IGSD) Уорыкскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі.
Ірына Пятрова — дацэнтка Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (School of Slavonic and East European Studies — SSEES) Універсітэцкага каледжа Лондана.
Настасся Кудленка — даследчыца Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Уорыкскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі.
41zl
Мова — Віктар Марціновіч
50zl40zl
Алесь Бяляцкі