Зэкамерон. Вершы. Гутаркі — Максім Знак
Гэтая кніга – голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі. На пачатак траўня 2024 года ні сям’я, ні адвакат не маюць ніякай інфармацыі пра Максіма ўжо больш за 450 дзён. У міжнародным праве такое ўтрыманне кваліфікуецца як катаванне і называецца тэрмінам «інкамунікада». У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў яно стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі – адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека.
Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і сувязь былі яшчэ магчымыя.
Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілу духу і творчую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур’ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае.
І – насуперак абставінам – чытач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачацца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя.
Першая частка гэтай кнігі – зборнік «Зэкамерон», які ўжо быў выдадзены на беларускай, рускай, ангельскай, нямецкай, шведскай мовах. «Зэкамерон» – 100 апавяданняў з назіраннямі і нататкамі абсалютна нармальнага чалавека, які апынуўся ў абсалютна ненармальным для яго месцы. Другая частка кнігі – вершы, напісаныя падчас першага года зняволення. Трэцяя частка кнігі – гутаркі, якіх ніколі не было, але якія склаліся як пазл з маленькіх кавалачкаў таго, што Максім казаў ці чуў.
Відэаагляд
Аўтар: Максім Знак
Выдавецтва: Polackija Labirynty
Год выдання: 2024
Колькасць старонак: 270
65zl
Каток-пестунок
55zl
Апостраф 1