ГалоўнаяВаланцёрскі рух
Падтрымаць нас
byprosvet logo
Галоўная
Каток-пестунок

Каток-пестунок

Народныя і аўтарскія вершы, забаўлянкі і калыханкі пад адною вокладкаю – пяшчотнаю і сонечнаю. Не разгубіцца сярод разнастайнага зместу ад першай да апошняй старонкі дапаможа клапатлівы праваднік – коцік Варкоцік. Той самы з вершыку Якуба Коласа! Не памятаеце? Варкоцік нагадае! Ён пазнаёміць вас з сябрамі – героямі вершаў, зверне ўвагу на дэталі, падзеліцца думкамі і забавіць. Кнігу-прыгоду і кнігу – падарожжа ў свет беларускае дзіцячае літаратуры з вялікаю любоўю і ўвагаю ўклаў Васіль Дранько-Майсюк. Класічныя і несправядліва забытыя вершы, развівальныя заданні і гульні: у чытанцы – усё самае роднае і блізкае, вясёлае і гарэзлівае, тут кожны знойдзе нешта сваё. Выдатная першая чытанка для дзіцяці, цудоўны асобнік на беларускай паліцы: мы паклапаціліся, каб у ваш дом засяліліся народная мудрасць і найлепшыя дзіцячыя творы – пад вокладкаю сучаснае прывабнае кнігі.

Відэаагляд: https://www.instagram.com/reel/C-e3o4cIPSG/
Аўтары:
Змітрок Бядуля, Васіль Вітка, Ларыса Геніюш, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Якуб Колас, Янка Купала, Валеры Маракоў
Выдавецтва:
Slowianka
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 45

1

55zl

Image for Пра зайца, ваўка і мядзведзя - Тодар Кляшторны

Пра зайца, ваўка і мядзведзя - Тодар Кляшторны

1

55zl