ГалоўнаяВаланцёрскі рух
Падтрымаць нас
byprosvet logo
Галоўная
Ашуканкі - Яна Вольская

Ашуканкі - Яна Вольская

Ашуканкі Яны Вольскай з ілюстрацыямі Лявона Вольскага – сямейная кніга і новы жанр дзіцячае літаратуры! Сямейная – бо ад спадарства Вольскіх – у кожны дом і для дзяцей любога веку. Новы жанр – бо мы пэўныя, што столькі вясёлых ашуканскіх гісторыяў па-беларуску і пад адною вокладкаю вы яшчэ не сустракалі. Першая кніга Яны Вольскай – гэта 21 ашуканка: гісторыя і малюнак да кожнай, а нават гэштэґ – своеасаблівы назоў як асобны мікратвор. Вобразныя вершаваныя гісторыі пра распушчальных дзетак, кваквапарк, канапу з лапамі, тут і леў, які самлеў... Ёсць і тыя наскія з’явы, што адразу робяць кнігу сваёй, беларускаю. Але не будзем раскрываць усіх цікавінак – чытайце, атрымлівайце асалоду ад словаў і вобразаў. Ашуквацца ці не? Выбіраць вам!

Выдавецтва: Slowianka
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 47

1

55zl

Image for Кот шпрот і вежавы гадзіннік - Ганна Янкута

Кот шпрот і вежавы гадзіннік - Ганна Янкута

1

50zl