Кніга льва. Выбранае - Багдан Ігар Антоныч
Багдан Ігар Антоныч (Богдан Ігор Антонич, 1909–1938) – самабытны паэт, класік украінскай літаратуры. “Кнігу Льва” склалі выбраныя творы, якія ўваходзілі ў тры прыжыццёвыя зборнікі паэта (“Вітанне жыцця”, 1931; “Тры пярсцёнкі”, 1934; “Кніга Льва”, 1936), два пасмяротныя (“Зялёнае евангелле”, 1938; “Ратацыі”, 1938), а таксама тэксты, што не змяшчаліся ў асобных выданнях, у тым ліку і ў падрыхтаваным самім аўтарам (але не надрукаваным) зборніку “Вялікая гармонія” [1932–1933]. У раздзел “Накіды, планы, фрагменты” ўключаныя асобныя матэрыялы з запісных кніжак паэта. Завяршае збор выбраных твораў яго прамова “Становішча паэта”, выказаная пры атрыманні 1 студзеня 1935 г. літаратурнай узнагароды.
Пераклады з украінскай здзейсненыя найлепшымі паэтамі ХХ стагоддзя, сярод якіх Эдуард Акулін, Мікола Аляхновіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, а таксама ўкладальнік і каментатар выдання Вячаслаў Рагойша. Празаічныя фрагменты для выдання перастварыла Таццяна Кабржыцкая.
У якасці эпіграфаў выкарыстаныя ўрыўкі з прадмоў Ніла Гілевіча і Дмытра Паўлычкі да папярэдняга варыянта гэтага зборніка, які пабачыў свет у 2011 годзе ў выдавецтве “Каменяр” (Львоў) невялікім накладам. Новае выданне, здзейсненае праз 12 гадоў, – добрая магчымасць для беларускага чытача адкрыць для сябе творчасць аўтара-мадэрніста, які аказаў каласальны ўплыў на развіццё ўкраінскай паэзіі ў ХХ стагоддзі.
Выдавецтва: Зміцер Колас
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 103
33zl
Каток-пестунок
55zl
Апостраф 1