Як падае сьнег, як расьце трава — Алесь Аркуш
Новая кніга прозы Алеся Аркуша аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданьняў, напісаных у розныя гады. Аматары айчыннай андэграўнднай культуры канца 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя сустрэнуць у рамане шматлікіх вядомых дзеячоў літаратуры, музыкі і мастацтва таго пэрыяду — ад Сержука Сокалава-Воюша да Юрыя Гуменюка, ад Лявона Вольскага да Сержа Мінскевіча і многіх-многіх іншых. Падзеі, апісаныя ў рамане, таксама адметныя — ад заснаваньня і акцыяў Таварыства Вольных Літаратараў да гісторый вакол полацкага рок-гурта «Мясцовы час». Кніга будзе цікавая ня толькі шанавальнікам нефармальнай, андэграўнднай беларускай культуры, але і шматлікім дасьледчыкам, бо на гэтых старонках паўстае і ўрэчаісьніваецца Час — самы мудры і справядлівы гісторык.
Выдавецтва: Kamunikat
Год выдання: 2024
Колькасць старонак: 171