ГалоўнаяВаланцёрскі рух
Падтрымаць нас
byprosvet logo
Галоўная
Сем камянёў — Аляксей Шэін

Сем камянёў — Аляксей Шэін

Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.

“Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным свеце, закліканыя падкрэсліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ — пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць”.
(Ганна Янкута, літаратурны крытык)

“…Захапляльнае падарожжа ў дзівосны свет, дзе ёсць месца і сапраўдным чалавечым якасцям, і дзе героі мужна змагаюцца з цяжкасцямі, і дзе патрэбна кемлівасць розуму і цвёрдасць духа, каб разгадаць усе галаваломкі і выйсці на бітву са злом”.
(Анатоль Шырвель, рэдактар Krynica.info)

“Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы свет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэння свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў... Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось з’яўляецца”.
(Ганна Севярынец, Velvet.by)


Выдавецтва:  Янушкевіч
Год выдання: 2022
Старонак: 406
1

53zl

Image for Вольнеры. Бясконцы дзень - Валерый Гапееў

Вольнеры. Бясконцы дзень - Валерый Гапееў

1

50zl