Dom. Паэзія выгнання - Сяржук Сыс



Dom. Паэзія выгнання - Сяржук Сыс
Кніга вершаў Сержука Сыса “DOM” — гэта паэтычны экскурс у няпростыя часы, якія закранулі Беларусь пасля 2020 года, тонкія псіхалагічныя экспрэсіі аўтара пра ўцёкі з радзімы праз пяць краін, пачатак расійскай агрэсіі ва Украіне, спроба асэнсавання рэчаіснасці ды пошукі новага месца ў жыцці.
Метафарычны нерв і сюжэтнае напружанне не адпускаюць чытача ад вершаваных строф Сержука Сыса. (Леанід Галубовіч)
Сяржук Сыс здолеў перадаць праз сцігмы вершаў нярвовае трапятанне сваёй душы. Жыццё, думкі, пачуцці, каханне і горыч адстойваюцца, набіраюць водар і ператвараюцца ў гаркавае, ці салодкае, ці сухое каштоўнае віно вершаў. (Алесь Бяляцкі)
Выдавецтва: Scaryna Press
Год выдання: 2024
Колькасць старонак: 132