Па што ідзеш, воўча? - Ева Вежнавец



Па што ідзеш, воўча? - Ева Вежнавец
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі — балотная казка.
«Сабачая смерць тут ня лічыцца... А чалавечая? А жыццё чалавека? Пытанні, пытанні, пытанні. На ніх спрабуе адказаць аўтарка кнігі. Але, увогуле Беларусь усё яшчэ неадказанае неразгаданае пытанне. Давайце разам імкнуцца рагадаць наш лёс, нашую краіну» (Кася Камоцкая)
Выдавецтва: Пфляўмбаўм
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 140
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 140