Кароль - Шчэпан Твардах
Дзеянне рамана пачынаецца ў Варшаве ў 1937 годзе, за два гады да пачатку Другой сусветнай вайны. У Польшчы ўжо прасочваюцца таталітарныя тэндэнцыі, назіраецца жорсткае супраць стаянне розных палітычных, сацыяльных і нацыянальных груповак. Гэты раман — пра каханне і гвалт на фоне прадчування вайны.
Шчэпан Твардах — адзін з лідараў сучаснай літаратурнай сцэны Польшчы. Кожная выдадзеная ім кніга станавілася падзеяй у пісьменніцтве і абавязкова — бестселерам. Аўтар такіх вядомых, скандальных і гучных раманаў як «Морфій» (2012), «Драх» (2014). «Кароль» (2016), «Каралеўства» (2018), «Пакора» (2020), «Холад» (2022). Піша таксама апавяданні, дзённікі і драматычныя творы.
Узнагароджаны рознымі прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі, сярод іх «Пашпарт часопіса “Палітыка”», Brücke Berlin-Preis, Узнагарода імя Касцельскіх. Сабраў у Польшчы рэкордную колькасць намінацый на літаратурных імпрэзах.
Паводле рамана «Кароль» у Польшчы быў зняты аднайменны серыял, які атрымаў выдатныя ацэнкі ад крытыкаў і стаў адным з самых паспяховых тэлевізійных праектаў. Жыве ў вёсцы Пільхавіцы ў Верхняй Сілезіі.
18+
Выдавецтва: Янушкевiч
Год выдання: 2022
Колькасць старонак: 424