ГалоўнаяВаланцёрскі рух
Падтрымаць нас
byprosvet logo
Галоўная
Восень патрыярха - Габрыель Гарсія Маркес

Восень патрыярха - Габрыель Гарсія Маркес

Раман пра ўніверсальныя паняцці ўла­ды і адзіноты. «Паэтычная проза» нобелеўскага лаўрэата Габ­рыеля Гарсія Маркеса прадстаўляе даўжэзнае жыццё самотнага кіраўніка каралеўства смутку і тугі, які пад ціскам сваёй неабмежаванай улады становіцца яе вязнем. Ад міласэрнасці да падману, ад добразычлівасці да гвалту, ад страху перад Богам да надзвычайнай жорсткасці… Патрыярх, ён жа генерал сусвету, увасабляе найлепшае і найгоршае ў чалавечай прыродзе.

Габрыель Гарсія Маркес (1927–2014) — калумбійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1982 года. Лічыцца найбольш яркім прадстаўніком «магічнага рэалізму» ў сусветнай літаратуры. Адзін з найбольш чытаных празаікаў у свеце. «Маркес піша сваёй лірычнай, чароўнай мовай, як ніхто іншы не можа напісаць» — так пра пісьмо нобелеўскага лаўрэата выказаўся вядомы пісьменнік Салман Рушдзі.

 

Выдавецтва: Янушкевіч
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 262

1

55zl

Image for Пад асобнымі коўдрамі - Вольга Гапеева

Пад асобнымі коўдрамі - Вольга Гапеева

1

35zl