Габрэйскія мелодыі — Генрых Гайнэ



Габрэйскія мелодыі — Генрых Гайнэ
«Габрэйскія мелодыі» — паэтычны цыкл з апошняй кнігі Генрыха Гайнэ «Рамансэра» (1851), які ўключае тры творы. «Прынцэса Шабат» — чуллівы і ў той жа час іранічны аповед пра адно з галоўных свят габрэйскага народа — Шабат. «Егуда бен Галеві» — узнёслая і жартаўлівая паэма пра найвялікшага габрэйскага паэта Сярэднявечча. «Дыспут» — дасціпная крытыка абмежаванасці мыслення і засяроджанасці на догмах на прыкладзе спрэчкі паміж рабінам і манахам. У кнігу таксама ўключаны верш «Донна Клара» са зборніка «Кніга песень». Пераклады суправаджаюцца грунтоўнай прадмовай Г. Сінілы і каментарыямі.
Выдавецтва: Цымбераў Р. М.
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 104