

Гары Потэр і таемная зала - Джоан Роулинг
Другі раман з культавай серыі твораў англійскай пісьменніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Гэта першае выданне знакамітага твору па-беларуску.
Пераклад з англійскай Алены Пятровіч паводле выдання:
J. K. Rowling. Harry Potter and the Chamber of Secrets.
Bloombury Publishing, 2018.
Другі год навучання Гары Потэра ў Хогвартсе зноў багаты на жахі і пакуты - празмерна фанабэрлівы новы прафесар Гілдэрой Локхарт, прывід па імені Румза Міртл, што жыве ў жаночай прыбіральні, і недарэчная ўвага з боку малодшай Ронавай сястры Джыні Уізлі. Але ўсё гэта аказваецца драбязой, калі ўзнікаюць сапраўдныя праблемы і нехта – або нешта – пачынае ператвараць вучняў Хогвартса ў камень. Можа, гэта Драка Малфой, яшчэ агіднейшы, чым звычайна? А можа, гэта Хагрыд, чыё таямнічае мінулае ўрэшце раскрылася? Ці, можа, гэта той, каго ў Хогвартсе падазраюць найбольш… сам Гары Потэр?
Выдавецтва: Янушкевiч
Год выдання: 2020