Пенелапіяда - Маргрэт Этвуд


Пенелапіяда - Маргрэт Этвуд
Ад чаго пачаць? Ёсьць толькі два варыянты: ад пачатку альбо не ад пачатку. Па-сапраўднаму ўсё пачалося са стварэньня сьвету, а далей пайшло-паехала. Але як на гэты конт меркаваньні разыходзяцца, я пачну са свайго нараджэньня.
Мой бацька — цар Спарты Ікарый, а маці — наяда. Дачок наядаў па тым часе было як расы: кінь палку ў сабаку — трапіш у наядку. І ўсё ж паўбоскае паходжаньне ніколі не зашкодзіць. Прынамсі, спачатку.
Выдавецтва: Логвінаў
Год выдання: 2018
Колькасць старонак: 212