Дадзены мне — Зак Буш
Першае дзіцячае «тата», першыя няўпэўненыя крокі…. Што можа цалкам выразіць радасць і захапленне бацькоў, якія назіраюць узрастанне новага чалавека?
Цудоўныя ілюстрацыі і рэфрэн: «Ты быў дадзены мне, цябе моцна люблю» — дапамагаюць кнізе «Дадзены мне» перадаць пяшчоту, што звязвае бацьку і дзіця — назаўжды.
“Дадзены мне” — гэта кніга-верш сучаснага амерыканскага пісьменніка Зака Буша пра стасункі таты і дзіцяці. Пра тое, што дзіця — гэта цудоўны дар, але разам з тым і вялікая адказнасць. Пра тое, што такое тата ў жыцці дзіцяці — аснаванне, аслона, сябар, настаўнік, лідар. Тата адмыслова намаляваны вялікім і моцным, але пры гэтым цёплая колеравая гама стварае ўтульнасць. Кніга выдадзеная ў цвёрдай вокладцы, на кожнай старонцы ўсяго два радкі тэксту і вялікія не перагружаныя дэталямі малюнкі — ідэальна для чытання з самымі маленькімі дзецьмі. Але асцярожна, пасля чытання складана адляпіць дзіця ад таты.
Ілюстрацыі: Грыгорыа Дэ Лаўрэціс
Выдавецтва: Пазітыў-цэнтр
Год выдання: 2022