

Беларуская нацыянальная ідэя на маршы - Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў
Другі том кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі. Ён называецца "Ідэя на маршы" і, як і першы том, складаецца з інтэрв'ю выбітных беларусаў пра тое, хто мы, адкуль мы і куды мы ідзем. У новай кнізе 100 інтэрв'ю. Пра нашу рэчаіснасць і нашы мары пра будучыню. "Ідэя на маршы" стваралася зусім у новых умовах — у эміграцыі. Яна выдадзеная ў Польшчы. Здаецца, змянілася ўсё вакол нас. Але мы жывыя, мы працягваем працаваць. І ёсць адчуванне, што з кожным днём набліжаемся да пераменаў, якіх так чакаем. Сярод суразмоўцаў — Святлана Алексіевіч, Святлана Ціханоўская, Уладзімір Някляеў, Віктар Марціновіч, Мікалай Халезін, Фелікс Аксёнцаў, Пётр Клюеў ды іншыя.
Выдавецтва: Magenta
Год выдання: 2022
Колькасць старонак: 367