Ледзяны волат — Сакрыс Тапеліюс


Ледзяны волат — Сакрыс Тапеліюс
Казка славутага фінскага пісьменніка Сакрыса Тапеліюса (1818–1898) апавядае пра старажытнага Ледзянога Волата, які прачнуўся пасля стогадовага сну. Ён быў перакананы, што няма на свеце нікога дужэйшага і разумнейшага за яго. Але неспадзявана Волат сутыкнуўся з невядомымі вынаходкамі людской цывілізацыі. Выявілася, што чыгунка — гэта зусім не замерзлы чыгун, а гумавыя галёшы цвёрдыя на зуб і зусім нясмачныя…
Урэшце Волат уцягнуўся ў інтэлектуальную спрэчку з малым фінскім хлапчуком. Як яна адбывалася і чым скончылася, вы даведаецеся з гэтай кніжкі.
Выдавецтва: Тэхналогія
Год выдання: 2022
Старонак: 35