Дванаццатка — Янка Запруднік
Гэтая кніга – аповед пра дарогу, якая пачалася ў 1944 годзе ў Баранавічах, ідзе далей на захад праз ваенную й паваенную Нямеччыну, кіруецца далей на поўнач празь Ля-Манш у маляўнічую Шатляндыю, заварочвае на поўдзень у цэнтральную Англію ды вяртаецца на эўрапейскі кантынэнт у Бэльгію, каб адтуль, пасьля гадоў супольных вандровак, разыйсьціся вузейшымі індывідуальнымі сьцежкамі ў розныя бакі. На гэтай дарозе сустрэліся й дамовіліся трымацца разам дванаццаць беларускіх хлапцоў-бязбацькавічаў, якія пастанавілі прабівацца ў жыцьцё супольнымі сіламі. Ідэя вольнай Беларусі служыла ім арыентырам, трымала іх разам, давала імпульс да творчай і грамадзкай працы. Кніга створаная як мэмуарна-дакумэнтальная. У ёй, разам з успамінамі, дзёньнікавымі запісамі ды выпісамі з эміграцыйнага друку, падаюцца таксама лісты, публіцыстычныя артыкулы й літаратурныя творы, аўтарамі якіх зьяўляюцца героі аповеду. Бальшыня зьмешчанага дакумэнтальнага матэрыялу публікуецца ўпершыню. Адначасова гэтая кніга зьяўляецца пасленьнем аўтара да маладых беларусаў ХХІ стагодзьдзя. Падставаю таму – уласны няпросты досьвед.
Год выдання: 2002
Колькасць старонак: 510
53zl
Запісы 43
75zl
Каток-пестунок