Блуканец. Апошнія ўспаміны — Карлас Шэрман


Блуканец. Апошнія ўспаміны — Карлас Шэрман
«Блуканец» — перадсмяротныя (2001–2004 гг.) мемуары паэта, перакладчыка і грамадскага дзеяча Карласа Шэрмана (1934–2005), падсумаванне 12-гадовага досведу працы на пасадзе віцэ-прэзідэнта Беларускага ПЭНа. Пабудаваная як дзённік камандзіровак аўтара па свеце, кніга ў той жа час адлюстроўвае ўвесь жыццёвы шлях Шэрмана, праз эпохі і кантыненты. Усходняя Еўропа і Лацінская Амерыка — геаграфічныя полюсы аповеду. Асабістае ў кнізе шчыльна пераплецена з грамадскім, «маркесаўская» манера пісьма спалучаецца з назіраннямі над сучаснымі Шэрману сацыяльна-палітычнымі падзеямі Беларусі.
Для шырокага кола чытачоў.
16+
Выдавецтва: Медысонт
Год выдання: 2020
Колькасць: 276