ГалоўнаяВаланцёрскі рух
Падтрымаць нас
byprosvet logo
Галоўная
1939 год і Беларусь: забытая вайна — Анатоль Трафімчык

1939 год і Беларусь: забытая вайна — Анатоль Трафімчык

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый даецца падрабязны аналіз прычын, перадумоваў і хады ваеннага канфлікту, праўдзіва характарызуецца месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаваў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме “вызвалення” і “аб’яднання” Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.

Аўтар паставіў перад сабою даволі відавочную, але гэтым і арыгінальную задачу: паглядзець на пачатак Другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў. Дзякуючы гэтаму даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне. Беларускі погляд на пачатак вайны дазваляе зрабіць цалкам новыя і нечаканыя высновы.

Галоўная думка кнігі — Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі менавіта ў 1939 годзе, а не праз два гады, пасля нападу фашысцкай Германіі на СССР. Аўтар ушчэнт разбівае штампы пра “вызваленчыя” матывы ў палітыцы сталінскага Савецкага Саюза адносна Заходняй Беларусі, створаныя савецкай ідэалагічнай машынай. Вялікае месца ў выданні таксама адводзіцца рэакцыям грамадства на палітыку новай савецкай улады на заходнебеларускіх землях у першыя гады Другой сусветнай вайны.

Лёгкасць выкладання і сакавітасць жывой беларускай мовы робяць кнігу цікавай для самага шырокага кола чытачоў.

 

Выдавецтва: Янушкевіч
Год выдання: 2014
Колькасць старонак: 225

1

53zl

Image for Беларусы ў польскім войску (1919-1947 гг.) — Юры Грыбоўскі

Беларусы ў польскім войску (1919-1947 гг.) — Юры Грыбоўскі

1

75zl

Image for Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

1

63zl