ГалоўнаяВаланцёрскі рух
Падтрымаць нас
byprosvet logo
Галоўная
Ці помніш ты — Міхал Анемпадыстаў

Ці помніш ты — Міхал Анемпадыстаў

Міхал Анемпадыстаў сваёй творчасцю будаваў Каралеўства Беларусь — поўнае стылю, густу, шляхетнасці і любові да свайго. Рознабаковы і гарманічны, канцэптуальны і разнастайны — візуальнае, тэкставае і музычнае нарошчвалася на стрыжань ідэі і разрасталася прыгожым, укарэненым у сваю зямлю і традыцыі дрэвам.

Калі крышацца ў друз эпохі, застаюцца галасы, словы і музыка. Застаецца інтанацыя, на якую абарочваліся, за якой ішлі, якую шукалі. Стыль 1990-х для беларускага кола быў зададзены Міхалам Анемпадыставым. Голасам таго часу сталіся спевы Каралевы беларускага року. Паэзія, праспяваная ёй, адважна і пяшчотна змяняла прастору і нас саміх у ёй. Уздымала і адорвала небывалым. Свет тады на вачах поўніўся навізной пад гітарныя акорды і прамоўленыя словы. Так здавалася. Так было.

Ці помніш ты, як мала мы спалі?
Ці помніш ты, як шмат мы прыснілі?

 

Выдавецтва: Tsymberau
Год выдання: 2024
Колькасць старонак: 101

1

27zl

Image for Вызвалі або бяжы — Ганна Комар

Вызвалі або бяжы — Ганна Комар

1

45zl

Image for Апостраф 1

Апостраф 1

1

38zl