


Фэмінізацыя беларускай мовы - Уладзіслаў Гарбацкі
Манаграфія „Фэмінізацыя беларускай мовы" прысьвечаная аналізу жаночых агентыўна-прафэсійных назваў (Nomina agentis) у беларускай мове як у гістарычнай пэрспэктыве (у старабеларускай мове), так і ў двух узусах сучаснай беларускай мовы (тарашкевіцы, наркамаўцы). Акрамя таго ў працы ахопліваецца кампаратывісцкая пэрспэктыва - спроба высьвятліць, як функцыянуюць фэмінітывы-агентывы ў сучасных польскай, расейскай, украінскай, летувіскай і францускай мовах. У працы аналізуюцца прычыны маргіналізацыі фэмінітываў, а таксама практыкі і мэханізмы іх дэмаргіналізацыі, прадпрынятыя ў рэчышчы мастацкай літаратуры й гендарных штудыяў.
Кніга прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца сацыялінгвістычнымі й гендарнымі дасьледаваньнямі.
Выдавецтва: Scaryna Press
Год выдання: 2024
Старонак: 191