Сямейны адвэнт-каляндар "Беларусь чакае раство"
Адвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство» новы і па форме, і па змесце. Зроблены сямейным і напоўнены новымі, прадуманымі спецыяльна для беларусаў і для нашага часу, заданнямі. Сёлетні адвэнт-каляндар зроблены ў лепшых класічных традыцыях – у выглядзе доміка і з вакенцамі, якія адчыняюцца. Пад вакенцамі вы знойдзеце 25 заданняў на кожны дзень адвэнта пра Раство, Беларусь і сэрца. Сутнасць адвэнт-календара ў тым, каб кожны дзень адчыняць вакенца і выконваць заданне. Наш сямейны адвэнт-каляндар мы стваралі, каб вы маглі разам усёй сям’ёй падрыхтаваць свой дом і свае сэрцы да Раства. Заданні растаўленыя так, каб вы паступова напаўняліся адчуваннем святаў і ўпрыгожвалі сваё жытло. Адвэнт-каляндар пасуе і для тых, хто святкуе Раство 7 студзеня, проста тады пачаць яго трэба 14 снежня. Адвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство» можна праходзіць і пары без дзяцей і нават самастойна.
Адвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство» мае некалькі ўнікальных вартасцяў.
1. Ён зроблены цалкам па-беларуску, у Беларусі і для беларусаў.
2. Ніхто ў Беларусі раней такога не рабіў – ідэя і дызайн цалкам унікальныя.
3. Адвэнт-каляндар напоўнены прыгожымі, глыбокімі заданнямі, якія падрыхтуюць вас да сапраўднага Раства, а не проста прабавяць ваш час.
На задняй вокладцы адвэнт-календара вы знойдзеце падрабязную інструкцыю па карыстанні і карысныя парады, а таксама план чытання Бібліі на адвэнт. Адвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство» атрымаўся вельмі каляровым і яскравым і паслужыць вам яшчэ і добрай святочнай аздобай. Яго можна паставіць ці падвесіць.
Памер адвэн-календара – 30х41 см, блізкі да А3.
Матэрыял – шчыльны ламінаваны картон.
Выдадзена: Kroplia.by
23zl
Каток-пестунок