Попаль-Вух : Кніга Супольнасці Роду




Попаль-Вух : Кніга Супольнасці Роду
Міфалагічна-эпічны твор "Попаль-Вух", складзены ў сярэдзіне XVI ст. ананімнымі прадстаўнікамі народа майя-кічэ, насельнікамі сённяшняй Гватэмалы, належыць да зусім нешматлікіх ацалелых помнікаў літаратуры карэнных народаў Амерыкі. Беларускі пераклад гэтага твора грунтуецца на выніках найноўшых даследаванняў, прысвечаных яго расшыфроўцы і інтэрпрэтацыі навукоўцамі Амерыкі і Еўропы. Уступнае слова для беларускіх чытачоў напісана аўтарам каментароў да гэтага твора, літаратуразнаўцам з ЗША д-рам Аленам Крыстэнсанам.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай літаратурай.
Выдавецтва: Р.М. Цымбераў
Год выдання: 2024
Старонак: 207
1