



Артылерыя Нясвіжскага замка — Мікола Волкаў
У кнізе на аснове дэтальнага вывучэння разнастайных крыніцаў разглядаецца гісторыя фармавання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI—XVIII стст. Аўтар апісвае ролю артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртае ўвагу на пытанні абслугоўвання і забеспячэння артылерыі амуніцыяй і боепрыпасамі, арганізацыі і функцыянавання спецыяльных вайсковых падраздзяленняў, а таксама прасочвае лёс нясвіжскіх гарматаў у XIX—XX стст. Багаты ілюстацыйны матэрыял дэманструе гісторыю артылерыі Нясвіжскага замка і ўнікальнае аздабленне яго гарматаў.
Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй узбраення і вайсковай справы Беларусі перыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Выдавецтва: Янушкевіч
Год выдання: 2015
Колькасць старонак: 188