ГалоўнаяВаланцёрскі рух
Падтрымаць нас
byprosvet logo
Галоўная
Прачынаюся ў Сібуі - Ганна Цыма

Прачынаюся ў Сібуі - Ганна Цыма

Сямнаццацігадовая Яна прыехала ў горад сваёй мары Токіа, прагнучы толькі аднаго — застацца там назаўсёды. Аднак праўду кажуць: «Бойцеся сваіх жаданняў». Неўзабаве дзяўчыну зацягвае ў вір квартала Сібуя — чароўнае кола, з якога няма выйсця. Пакуль маладзейшая версія Яны блукае па сталіцы Японіі, трапляючы ў незвычайныя сітуацыі і шукаючы дарогу дадому, дваццацічатырохгадовая Яна ў Празе вывучае япаністыку, шчыруе, каб атрымаць стыпендыю ў Токіа, і разам са старэйшым таварышам па вучобе ламае галаву над перакладам японскага апавядання. Лёс ягонага аўтара, напаўзабытага пісьменніка Кавасіты, будзе мець уплыў на падзеі значна большы, чым маглі б чакаць абедзве Яны…

Напісаны чытэльна, свежай размоўнай мовай раман чэшскай япаністкі Анны Цымы — гэта гісторыя пра пошук дарогі да культуры, непадобнай да тваёй уласнай, пра неадназначнасць рэальнага свету і пра аблуднасць мары, якая здзяйсняецца

 

Выдавецтва: Янушкевiч
Год выдання: 2022
Колькасць старонак: 361

1

40zl

Image for Мова — Віктар Марціновіч

Мова — Віктар Марціновіч

1

50zl40zl