Чытаць онлайн
9 жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, пераможцам якіх быў абвешчаны дзейны прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка. Многія грамадзяне Беларусі палічылі гэтыя выбары сфальсіфікаванымі. Пачаліся шматтысячныя вулічныя пратэсты. Дзяржава адказала арыштамі і рэпрэсіямі. Турмы былі перапоўненыя. У адзінаццаціметровай камеры #18 мінскай следчай турмы на вуліцы Акрэсціна амаль тыдзень без ежы, вады, лекаў, адзення, сродкаў гігіены і амаль без паветра былі зняволеныя 36 жанчын. Пасля вызвалення нам удалося пагаварыць з адзінаццаццю з іх. Аб іх наша гісторыя.
Месца выданьня: Варшава
Год выдання: 2024
Страніц: 112
ISBN: 978-83-969257-3-2
Фатаграфіі, прадстаўленыя ў альбоме, з’яўляюцца часткай выставы-досведу пад назвай «Я хачу дадому», якую ў кастрычніку 2022 г. зладзіла ў Варшаве група мастакоў «Heartbreaking Performance».
Гэтая выстава была прысвечана сталіцы Беларусі - Менску. Зараз фатографы, якія прадстаўляюць свае працы на выставе, знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Гледзячы на фатаграфіі, можна перанесціся ў Менск, які застаўся ў іх памяці. Мастакі хочуць дадому, але не могуць вярнуцца. Яны і сёння чуюць гукі роднага горада, адчуваюць яго водары, якія выклікаюць цёплыя ўспаміны. Многія з іх, заплюшчыўшы вочы, бачаць родныя мясціны і не ведаюць, чым суцішыць боль тугі па іх. Мы спадзяемся, што вы таксама адчуеце сябе агорнутымі цёплай прасторай іх успамінаў. Прэзентуем Менск - горад, у які хочацца вяртацца, у які абавязкова вернемся, Менск, дзе бяспечна і ўтульна.
Месца выдання: Польшча
Год выдання: 2023
Старонак: 76
ISBN: 978-83-963661-5-3
Гэта кніга-медытацыя, кніга-барацьба. Гісторыя пра тое, як у свеце адбываюцца розныя змены, не заўсёды для нас прыемныя. Часта мы можам іх адчуць, але заўсёды можам спыніць.
Часам нам здаецца, што зло перамагло канчаткова, але гэта не так.
Што ноч цямней за ўсё перад світаннем.
Тэкст i iлюстрацыi: Алiса С.
Месца выдання: Польшча
Год выдання: 2023
Старонак: 24
ISBN:978-83-969257-0-1
Smachna
Every Day 2024 (English)
27 красавіка 2024
12 красавіка 2024